Гераіня 8 выпуска – ткалля, стваральніца тэкстыльнай майстэрні "ЯРНА" Наталля Ярмалінская. Сярод вырабаў, якія стварае мая гераіня – тканыя паясы і шалікі, вышываныя кашулі і набіваныя хусткі. Мы пагаварылі з Наталляй пра яе шлях да ткацтва і навучанне гэтаму іншых, пра тое, як перамагчы комплекс “гаротнага беларусіка”, без грошай адкрыць сваю майстэрню ў Мінску і навучыцца без дрыжыкаў у голасе прамаўляць “Я зарабляю 3 тысячы даляраў":)
Інстаграм Наталлі – https://www.instagram.com/yarnahandicraft
Instagram ALOVAK– https://www.instagram.com/alovakmag
Instagram студыі для запісу падкастаў і правядзення анлайн-стрымаў teamteam, у якой быў запісаны гэты эпізод, – https://www.instagram.com/teamteam_studio (зацаніце гук!)
Спасылка на падкаст “Так склалася гістарычна”, які я сама слухаю і вам шчыра рэкамендую – https://taksklhist.mave.digital/
Шчыра дзякую за дапамогу ў мантажы гэтага выпуска Тоі, з радасцю даю спасылку на яе акаўнт у TikTok – https://www.tiktok.com/@t.o._ya (толькі паслухайце, як Тоя спявае!)